We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

П​а​л​я​в​а​н​н​е

by Drygva / Дрыгва

/
  • Streaming + Download

    Includes unlimited streaming via the free Bandcamp app, plus high-quality download in MP3, FLAC and more.
    Purchasable with gift card

      €2 EUR  or more

     

1.
ПАЛЯВАННЕ Змрок зацягвае Зноў навокал ўсё. Дзень адыйшоў І ноч абшар абдымае. Змрок крыху астудзіць Кроў. І вось ужо З той стараны , з цемры без краёў Ваўкі ідуць на паляванне. Лес, ноч, жахлівыя цені Нясецца жыццё прад вачыма Адно імгненне... Крок паскорыць лепей Свой, бо той сівы важак З цвердым намерам З мэтай адной Зграю вядзе ў Тваім накірунку. Удзень сачыў ён за табой І чакаў церпяліва Знямогі тваёй Нядрэнны пачастунак. Вой мёртвы скране Спакой, што час Ўсё бліжэй смерці тваей Паспрабуй уратавацца. Воўк – стражнік лясных Дарог. І ў гэтых Непралазных гушчарах Ад шэрай пагоні не адарвацца. Лес, ноч, жахлівыя цені Нясецца жыццё прад вачыма Адно імгненне...
2.
Кліч Маці-Прыроды У цішыні халоднай ночы Я пачуў журботны голас Дзіўны кліч той, поўны болю Мне прынёс вандроўнік-вецер З лясоў бязмежных, цёмных Ад усіх схаваўшых тайну Дождж, як нечай бяды слёзы Без супынку л’ецца з неба. Шум яго, як ціхі голас Кліча зноў мяне ў дарогу Я іду скрозь гушчар лесу, Праз шум лістоты чую гук той, Што мяне кліча, я шукаю Зразумець каб, хто л’е слёзы Я неходжанай сцежкай Імкнуся ўглыб сівой дубравы. Моцы больш няма, спускаюся Да падножжа чорных дрэваў. Сярод імхоў, сярод лістоты Лес бярэ мяне ў абдымкі Зразумець каб мог я, чый жа Доугі кліч пачуў мой розум Каб я змог спасцігнуць Веды… Карані, трава, галіны Прарастаюць усе праз цела Пратыкаюць рукі, грудзі І цяпер я – частка лесу Тое, чым павінен быць Чым я быў у вяках далёкіх Дзевяць вечных дзён ляжаў я, Увесь ахутаны галлём. Тайны лесу спасцігаў я Чуў той запаветны голас... Дзевяць ночаў боль са мной быў – Праз пакуты прыйдзе Мудрасць З ім прыходзіць Разуменне. Жыцця напрамкаў патаемных Вось, Матуля, зноў, Прырода! Зачароўвае, вабіць Абуджае сонны розум Каб быць мне звышчалавекам Ганарлівым сынам Лесу, Уладаром каштоўных ведаў Шмат людзей ужо даўно Для Прыроды не патрэбны. Дурны натоўп – той, што уступіць Хутка ўжо ў страшэннай бітве. Дапамогуць ёй, пачуў хто Кліч той, хто спасцігнуў Мудрасць. Багі новыя, Звышлюдзі! І былі што часткай лесу Голасам Прыроды дзікай Пакарання дзень наступіць!

about

Maxi-Single (2017)

credits

released June 3, 2017

license

all rights reserved

tags

If you like Drygva / Дрыгва, you may also like: