We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

С​ы​н м​а​г​у​т​н​а​г​а Р​о​д​а

by Drygva / Дрыгва

/
  • Streaming + Download

    Includes unlimited streaming via the free Bandcamp app, plus high-quality download in MP3, FLAC and more.
    Purchasable with gift card

      €7 EUR  or more

     

1.
ПРАДКАЗАННЕ І наступіць дзень, калі людзі здрадзяць Родзічаў - багоў сваіх,схіляючыся прад чужым адзіным, які скажа: не ўнукі вы мне, але рабы. І сыдуць Вялікія Старажытныя Багі. Сыходзячы,склянуць яны адрачэнцаў і нашчадкаў іх, і не будзе шчасця на гэтай зямлі. На костках і крыві, страху і болі будзе гісторыя іх, і звод - іх доля, іх шлях…… Але прыйдзе світанак, успомняць людзі, што не рабы яны, але ўнукі Багоў, адкрыюць вяшчуны браму Бацькам сваім і скончыцца час цемры…
2.
ШЛЯХ ВАЛХВОЎ Са мной гульню заладзіў вецер, У чыстым полі сярод ночы. Гне да долу, збіць з ног хоча, Засыпае снегам вочы. Але бачу, недалёка Засталося мне да лесу. За сцяной дрэў, за высокай, Завірухе мала месца. Абраў знаёмы накірунак І ў чорны глыб накіраваўся. Стамляла йсці па гурбах снега, Ды часам за галлё чапляўся. Усё, заўважыў гэта месца - Густы ельнік што хавае. Невялікая паляна, Туды я накірунак маю. Вогнішча развёў у цемры І ў наступнае імгненне Цень адкінуў святы камень - Прад ім ўпаў я на калені. І ў час калі прамовіў словы Хвалы Багам нашага роду, Цела Дух прашчура напоўніў І ўвабраў я моц прыроды. Нават той скарб каштоўных ведаў, Што лес пранёс ў пакаленнях, Раптоўна розум мой спасцігнуў І атрымаў я прасвятленне. Колазварот жыцця зямнога Усім даўно адзначыў месца. У віры бясконцым і спрадвечным Павінны мы свой лёс пранесці.
3.
МАЦI ВУЖОЎ З-за далёкага лесу ўзнялося сонца, Святлом напоўніла прасторы. Туман над ракою здаваўся бясконцым, Зніклі з неба апошнія зоры. Упартымі крокамі па зямлі продкаў, Ступалі сыны Маці Вужоў. На дужых целах святочная вопратка, Несці ахвяру выйшаў час зноў. Капішча заліла ахвяры кроў. Пачуй свой народ , Маці вужоў! Пушча глынула ў прыцемнена чэрава Падуласны статак чалавечы. Толькі промні праз галіны дрэваў Скарбам лажыліся на іх плечы. Станем на калені прад выявай Маці І з павагай пакланімся ёй. Памажы, Маці, нам гора не звядаці, Станем верныя целам і душой!
4.
СЫН МАГУТНАГА РОДА Як кропля бурштыну застыла У сэрцы тваім старажытнасць, Старонкі мінуласці светлай , Былых часінаў празрыстасць. Цябе не кранаюць турботы Сучаснага чалавецтва. Пакаштаваць дзікай волі Жадаў ты з самога маленства. “-Сын магутнага Рода!” Чуецца ў спевах птушыных. “-Сын магутнага Рода!” Шэпчуцца соснаў галіны. “-Сын магутнага Рода!” Нясе імя вецер на крылах. “-Сын магутнага Рода!” Адзавецца ў хвалях блакітных. Ты хочаш зноў апынуцца там, Дзе продкаў імёны ў пашане, Брат з братам жыве ў згодзе, І ёсць сапраўдна каханне. Мае месца жах чалавечы пад Богам І ў гушчары зялёнай дубравы Выява драўляная Рода стаіць, Яму людзі прыносяць ахвяру. Ты ведаеш, што рабіць далей- Да сябе кліча Маці-прырода! Вяртаешся да каранёў сваіх, Сын вялікага Рода!
5.
Заклік 01:45
ЗАКЛIК Яднайцеся і ідзіце, браты нашы, і ваюйце - як гэта належыць нам - за сябе на землях нашых! Хай будуць рукі стомлены не ад плуга, а ад цяжкіх мячоў, каб сталі мы вольнымі, як і прашчуры. Павінны мы сцягам нашым даць трапятаць на ветры, і каням нашым - скакаць па палях. І падняць прах вайны за сабой і даць ворагам удыхнуць яго.
6.
ПАД СЦЯГАМ ПЕРУНА Лютая моц выступае ў паход Ў вайне пакараць чужаземцаў, Вядома, хто нам нясе свой прыгнёт – Сярод буйных траў знойдзе месца. На тварах Багоў попел спаленых вёсак, Крыкі і плач нясе вецер ўздымаюцца дыму Слупы да нябёсаў, Разліваецца ліха па свеце. Пяруне – наш Бог! Праслаўляем цябе! Здабыць славу мы зможам! Не дай адчуць жах ў той барацьбе, І славянская моц пераможа! Крываву ахвяру нясем Чарнабогу, Нам падтрымка яго не пашкодзіць. Князь ужо заклікае ў дарогу Сваим позіркам войска абводзіць. Знакі на нашых шчытах абярэгі, Ды добра заменчана зброя. Словы спеваў разнясі паўсюль, рэха! Вышэй трымай наш сцяг, вояр! Бязлітасна помста будзе адказам На чужаземну навалу Знішчым захопнікаў войска ўсё разам Наша моц у яднаннi трывалым. Смерць ня зможа спужаць нашых хлопцаў - Жыццё вечнае іх чакае! Таму смела ўперад глядзі, абаронца! Моц Пяруна нас аб’яднае!
7.
ПОДЫХ ВАЙНЫ Гучны лязг зброі рэжа абшар, Пад сонечным промнем даспехі блішчаць Дзве хвалі людскія сышліся на бой Жаданне адно – перамогу трымаць Ад цяжару трасецца зямля, Да сытасці п’е гарачую кроў Навокал свой водар веяла смерць Ір’е чакае сваіх ваяроў. Кідаюцца ў пекла і вераць Багі не пакінуць сыноў сваіх У гэтай бязлітаснай бітве Прыкрыюць ад стрэл ды дзідаў чужых Крапчэй трымай, вояр, свой меч! Будзь хуткім і моцным ў барацьбе Прагнецца варожае племя – І перамога чакае цябе!
8.
НАВАЛЬНIЦА Зноў прачнецца моц зямлі, Зноў напоўніць чорныя недры, Загамоняць векавыя лясы, Загрыміць, затрасецца ў паветры! Пярун маланкай расколе абшар І хутка прыйдзе час навальніцы. Слёзы дажджу абмыюць твар I пацякуць з ўзгоркаў крыніцай…
9.
КАЛI ЗАГIНЕШ У БАI Рассякаюць паветра гостры мячы, Свішчуць над галовамі стрэлы. Падымаюць зямлю наканечнікі дзідаў, Цягнецца ўверх чорны дым у далечы. Кроплі крыві ўпалі на твар, Слых рэжуць смяротныя крыкі, Бой закіпае з новаю сілай, І ў гэтым баі мой меч – гаспадар. Ты бачыў мой цень, але не зратаваць Сябе – лязо з сілай прабіла даспехі. У вачах тваіх я назіраю агонь І ён пачынае імгненнна згасаць. Цяпер душа твая ў маіх руках Я ахвярую яе свайму Богу. Вусны шэпчуць чароўныя словы І ворага раптам акутвае жах. Хутчэй б’ецца сэрца ў грудзях Целам сваім адчуваю я стому. І сонца ўжо на небасхіле кідае Крывавы позірк на наш сцяг.
10.
СВЯТОЧНАЯ Сёння ў нашай вёсцы свята Выносяць лыжкі ды талеркі, Ежы на сталах багата, Напоўнены пітвом куфэлькі. Крыкі, песні, ўсплёскі смеха, Водзе моладзь карагоды. Ды разносе гоман рэха На прастор роднай прыроды. За гэтыя блакітны вочы Прыгажэй няма, здаецца. На прывабны стан дзявочы Ня можа хлопец наглядзецца. Хай турботы не кранаюць, Падымай свой куфаль смела! Весялей, музыкі, грайце, Адпачнуць хай дух і цела!

about

LP 2010

credits

released June 25, 2010

license

all rights reserved

tags

If you like Drygva / Дрыгва, you may also like: