We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

В​а​й​д​э​л​о​т

by Drygva / Дрыгва

supported by
lukaszstepaniuk
lukaszstepaniuk thumbnail
lukaszstepaniuk vydatnaja produkcyja. Prashu bolsh. Żyvie !!!
iceberg007
iceberg007 thumbnail
iceberg007 Simply phenomenal!!! It’s hard to describe how this album is so good!!! Just the perfect kick of adrenaline and an ideal amount of folk injected into the mix! Keep up the great work!!! Favorite track: Калі прыйдзе світанак.
/
  • Streaming + Download

    Includes unlimited streaming via the free Bandcamp app, plus high-quality download in MP3, FLAC and more.
    Purchasable with gift card

      €7 EUR  or more

     

1.
Адзін яго позірк Ярчэй сонца ззяе Адзін яго дотык Небяспечнасць хавае Ціхі шэпат Нібы чароўныя словы Ён тваёй ніколі Не прыме адмовы Улада Воля Агню! Улада агня падтрымае жыццё Воля агня прынясе смерць Нібы вогнепаклоннік жадаеш Яго існасць разглядзець Аднойчы адкрыць для сябе Некранутыя веды Навучыцца ўмела валодаць стыхіяй Адзін яго позірк Ярчэй сонца ззяе Адна яго постаць Небяспеку хавае Даш волю і ўсё Наўкол не пазнаеш Страціш імгненне Яго не стрымаеш А як толькі Ён адчуе раздолле Ўсё ператворыць У попел, вуголле Улада агня падтрымае жыццё Воля агня прынясе смерць Нібы вогнепаклоннік жадаеш Яго існасць разглядзець Аднойчы адкрыць для сябе Некранутыя веды Навучыцца ўмела валодаць сілай Стыхіі гэтай Агонь — наша жыццё Вогнішча, твой подых бяда Агонь — наша ахова Вогнішча, ты наша смерць І жыццё
2.
Варагі 03:52
Ведай, як снег сыйдзе Як растане лёд скаваных рэк З земляў, тых паўночных Пацягнецца панурых дракараў шарэг Прадчуваннем багатай нажывы Сэрцы варагаў напоўнены зноў Наперад! Нам гонар і слава даражэйшыя Даражэй за ўласныя жыцці! Наперад! Лёс ваяўніка прагне заўжды Шэраг новых адкрыццяў. Прадчуваннем багатай нажывы Сэрцы варагаў напоўнены зноў Ад сквапнасці блішчаць вочы І літасці ад іх не чакай Забойства і рабаўніцтва — галоўная мэта Пасля іх застанецца Разораны край, спустошаны край. Наперад! Нам гонар і слава даражэйшыя Даражэй за ўласныя жыцці! Наперад! Лёс ваяўніка прагне заўжды Шэраг новых адкрыццяў Наперад! Нам гонар і слава даражэйшыя Даражэй за ўласныя жыцці! Наперад! Лёс ваяўніка прагне заўжды Шэраг новых адкрыццяў
3.
Хадзі да мяне, сюды Да мяне Хадзі да мяне Да мяне Хто ты, істота звар’яцелая? Навошта ты мяне паклікала? Свой позірк адвядзі (Хадзі да мяне) Ды папярэджвалі дзяды (Не слухай іх) Той шлях паганы, не хадзі туды Але кліча спеў твой у бок той дзе Разыходзяцца толькі кругі па вадзе Замшэлая сцежка ў багну вядзе Разыходзяцца толькі кругі па вадзе (Я чакаю цябе) Яна сядзела ля ракі Трымала грэбень – спуталіся валасы Робіць варажбу Пад мокрай вопраткай я бачу яе Вачэй ніяк не адарваць Мой вырашаны лёс – жыццё сваё У мутных хвалях адбываць Перада мной русалка – ахвяра Купальская Прагне помсты, і зараз ахвяра – я Але кліча спеў твой у бок той дзе Разыходзяцца толькі кругі па вадзе Замшэлая сцежка ў багну вядзе Застануцца толькі кругі на вадзе Застануцца кругі на вадзе (Сюды) Разышліся кругі па вадзе
4.
Цемра бліжэй, вядзьмарыць шаман Ад сну абудзіў вайны барабан Рогі запелі, бурліць у жылах кроў Мячы без упынку б'юць аб шчыты Рэхам разносіцца кліч ваяроў Усіх перамелюць жорны вайны Адзін трапны стрэл Адзін моцны ўдар Жудасны крык Раздзірае абшар Бітвы лютай сыны Войскі замоўлены барабанам вайны Дай мне крыві, смерці мне дай Меч у руцэ, руйнуй і знішчай! Стрэлы пяюць пахавальную песню Думкі аб смерці гоняцца прэч Бой барабанаў наперад штурхае Прагне крыві ў руцэ востры меч Адзін трапны стрэл Вырашальны ўдар Адзін цяжкі крок І ў баі валадар Магутнага роду сыны Пачуй поступ смерці ў барабанах вайны Гучней грымі над полем, барабан! Каб моцнай стала воля, не горш за зброю Каб у сэрцы чужынцаў праціснуўся страх Насустрач лёсу імкнуцца героі З ніцей жаху сатвораны Будуць варожыя сны З цемры спароджаны З прорвы стагоддзяў чутны барабаны вайны
5.
Цябе прымем, як роднага брата Як адзінага лепшага сябра Калі станеш побач з намі ў гэтых радах Упэўненасць, смеласць, рашучасць Вернасць, мудрасць, высакароднасць Прачытаеш у нашых вачах У цябе ёсць два шляхі Цвярдыня пад нагамі Альбо за плячыма крылы Застанецца што ў тваім жыцці Ты ўжо хутка зробіш выбар Наша брацтва, як промень надзеі Рассякае самотныя цені Раздзірае гразкую цемру, што агортвае нас Мы даем адчуванне свабоды Мы знішчаем штодзённы турботы Мы пакажам табе, што пламень надзеі не згас Тыя душы, што чарней вуголля Мы ачысцім ад нягодаў, ад болю Яны стануць чысцей празрыстай расы У цябе ёсць два шляхі Цвярдыня пад нагамі Альбо за плячыма крылы Застанецца што ў тваім жыцці Ты ўжо хутка зробіш выбар
6.
Што ты будзеш рабіць, калі прыйдзе світанак І ўбачыш на сцягах варожыя знакі? Калі госць нежаданы ступіць на ганак Са зброяй у руках пагрукае ў хату Калі з лютасцю кінуцца ў родныя вёскі І будуць на конях таптаць ураджаі І смех разальецца нядобры і жорсткі Адусюль наляцяць, як варання зграі Як варання зграі Атруцяць крыніцу, што б'ецца ў полі Зламаюць і спаляць выявы Багоў І цэлыя сем'і пагоняць у няволю Зробіць гэта ўсе той натоўп ваяроў Наш гнеў не стрымаюць ніколі Ні дзіда, ні меч, ні сякера Тады ўбачыш кошт нашай волі Той, хто ў сваю непераможнасць паверыў! Насенне нянавісці прарасце ў галовах Тых, хто не жадае зняволеным быць І збяруцца яны ў паход той чарговы Каб імя наша светлае абараніць У гэтых радах слабым няма месца Ніколі не будуць ганьбы кляймо мець У каго полымем волі напоўнена сэрца Таго не запалохае смерць! Наш гнеў не стрымаюць ніколі Ні дзіда, ні меч, ні сякера Тады ўбачыш кошт нашай волі Той, хто ў сваю непераможнасць паверыў! Наш гнеў не стрымаюць ніколі Ні дзіда, ні меч, ні сякера Тады ўбачыш кошт нашай волі Той, хто ў сваю непераможнасць паверыў!
7.
Сонца заходзіць Кветкі паніклі, замоўклі птушкі Сонца заходзіць Зверы схаваліся, усе засынаюць Сонца заходзіць Прадказальнік маўчыць А мёртвы святкуе Сонца заходзіць У нацягнутых жылах турбуе кроў Ціхі смутак у нас ажыццёўленых продкаў Бачыўшых сонца высока ў небе Але многа гадоў, як наш час адышоў Хто раскажа аб цішы перад бітвай Аб лютасці бою, што пранзае паветра Хто раскажа, як абдымае агонь Як мяча вастрыё абрывае малітву Сонца заходзіць Прадказальнік маўчыць, а мёртвы святкуе Сонца заходзіць Удалечы над імклівай ракою Толькі там, глыбока ў нашых снах Нас ап'яняе вецер волі Мы зноў моцныя целам і духам І вогнішча помсты палае ў вачах Мы чакаем з цярплівасцю дзень, Калі ў пыл ператворацца нашы кайданы На мячы, вынятым з ножнаў іржавых Зноў зайграе надзеі прамень. Сонца заходзіць Прадказальнік маўчыць, а мёртвы святкуе Сонца заходзіць Над чырвонай імклівай ракою І ўжо сонца ўсходзіць Распускаюцца кветкі, спяваюць птушкі Сонца ўсходзіць З'яўляюцца зверы, усё абуджаецца Сонца ўсходзіць Мёртвы маўчыць, прадказальнік святкуе Сонца заходзіць Прадказальнік маўчыць, а мёртвы святкуе Сонца заходзіць Над чырвонай імклівай ракою
8.
Шкадаваў ён аб пражытым жыцці? Напэўна, не Не было ў сэрцы расчаравання Не пужала яго, што можа здарыцца Ён ведаў закон і аднойчы гэта здарылася Свяшчэнны агонь Стаў яго калыскай пахавальнай! І да вайдэлота падкралася старасць Гады не стрымаць Паслаблены зрок, паслаблены слых і пільнасць ужо не тая Як бывала раней. У дзень, калі вогнішча згасла Вайдэлота ахвяра Падаруе яму новы ўздых

about

LP (2020)

CD's are available for purchase at Soundage e-shop
eng.soundage.org/shop/goods.php?id=9064

credits

released April 28, 2020

license

all rights reserved

tags

If you like Drygva / Дрыгва, you may also like: