We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

В​о​г​н​е​п​а​к​л​о​н​н​і​к

from В​а​й​д​э​л​о​т by Drygva / Дрыгва

/
  • Streaming + Download

    Includes unlimited streaming via the free Bandcamp app, plus high-quality download in MP3, FLAC and more.
    Purchasable with gift card

      €1 EUR  or more

     

lyrics

Адзін яго позірк
Ярчэй сонца ззяе
Адзін яго дотык
Небяспечнасць хавае

Ціхі шэпат
Нібы чароўныя словы
Ён тваёй ніколі
Не прыме адмовы

Улада
Воля
Агню!

Улада агня падтрымае жыццё
Воля агня прынясе смерць
Нібы вогнепаклоннік жадаеш
Яго існасць разглядзець

Аднойчы адкрыць для сябе
Некранутыя веды
Навучыцца ўмела валодаць стыхіяй

Адзін яго позірк
Ярчэй сонца ззяе
Адна яго постаць
Небяспеку хавае

Даш волю і ўсё
Наўкол не пазнаеш
Страціш імгненне
Яго не стрымаеш

А як толькі
Ён адчуе раздолле
Ўсё ператворыць
У попел, вуголле

Улада агня падтрымае жыццё
Воля агня прынясе смерць
Нібы вогнепаклоннік жадаеш
Яго існасць разглядзець

Аднойчы адкрыць для сябе
Некранутыя веды
Навучыцца ўмела валодаць сілай
Стыхіі гэтай

Агонь — наша жыццё
Вогнішча, твой подых бяда
Агонь — наша ахова
Вогнішча, ты наша смерць
І жыццё

credits

from В​а​й​д​э​л​о​т, released April 28, 2020

license

all rights reserved

tags

If you like Drygva / Дрыгва, you may also like: