Цемра бліжэй, вядзьмарыць шаман
Ад сну абудзіў вайны барабан
Рогі запелі, бурліць у жылах кроў
Мячы без упынку б'юць аб шчыты
Рэхам разносіцца кліч ваяроў
Усіх перамелюць жорны вайны
Адзін трапны стрэл
Адзін моцны ўдар
Жудасны крык
Раздзірае абшар
Бітвы лютай сыны
Войскі замоўлены барабанам вайны
Дай мне крыві, смерці мне дай
Меч у руцэ, руйнуй і знішчай!
Стрэлы пяюць пахавальную песню
Думкі аб смерці гоняцца прэч
Бой барабанаў наперад штурхае
Прагне крыві ў руцэ востры меч
Адзін трапны стрэл
Вырашальны ўдар
Адзін цяжкі крок
І ў баі валадар
Магутнага роду сыны
Пачуй поступ смерці ў барабанах вайны
Гучней грымі над полем, барабан!
Каб моцнай стала воля, не горш за зброю
Каб у сэрцы чужынцаў праціснуўся страх
Насустрач лёсу імкнуцца героі
З ніцей жаху сатвораны
Будуць варожыя сны
З цемры спароджаны
З прорвы стагоддзяў чутны барабаны вайны
Well. I Am a Drygva fan..but it is Impossible to find! So I found a meld...? Bagpipes and Pipers are Special!! Pipers of old WERE denied NOTHING because its Special raivan