We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

К​а​л​і п​р​ы​й​д​з​е с​в​і​т​а​н​а​к

from В​а​й​д​э​л​о​т by Drygva / Дрыгва

/
  • Streaming + Download

    Includes unlimited streaming via the free Bandcamp app, plus high-quality download in MP3, FLAC and more.
    Purchasable with gift card

      €1 EUR  or more

     

lyrics

Што ты будзеш рабіць, калі прыйдзе світанак
І ўбачыш на сцягах варожыя знакі?
Калі госць нежаданы ступіць на ганак
Са зброяй у руках пагрукае ў хату

Калі з лютасцю кінуцца ў родныя вёскі
І будуць на конях таптаць ураджаі
І смех разальецца нядобры і жорсткі
Адусюль наляцяць, як варання зграі
Як варання зграі

Атруцяць крыніцу, што б'ецца ў полі
Зламаюць і спаляць выявы Багоў
І цэлыя сем'і пагоняць у няволю
Зробіць гэта ўсе той натоўп ваяроў

Наш гнеў не стрымаюць ніколі
Ні дзіда, ні меч, ні сякера
Тады ўбачыш кошт нашай волі
Той, хто ў сваю непераможнасць паверыў!

Насенне нянавісці прарасце ў галовах
Тых, хто не жадае зняволеным быць
І збяруцца яны ў паход той чарговы
Каб імя наша светлае абараніць

У гэтых радах слабым няма месца
Ніколі не будуць ганьбы кляймо мець
У каго полымем волі напоўнена сэрца
Таго не запалохае смерць!

Наш гнеў не стрымаюць ніколі
Ні дзіда, ні меч, ні сякера
Тады ўбачыш кошт нашай волі
Той, хто ў сваю непераможнасць паверыў!

Наш гнеў не стрымаюць ніколі
Ні дзіда, ні меч, ні сякера
Тады ўбачыш кошт нашай волі
Той, хто ў сваю непераможнасць паверыў!

credits

from В​а​й​д​э​л​о​т, released April 28, 2020

license

all rights reserved

tags

If you like Drygva / Дрыгва, you may also like: