We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

С​о​н​ц​а з​а​х​о​д​з​і​ц​ь

from В​а​й​д​э​л​о​т by Drygva / Дрыгва

/
  • Streaming + Download

    Includes unlimited streaming via the free Bandcamp app, plus high-quality download in MP3, FLAC and more.
    Purchasable with gift card

      €1 EUR  or more

     

lyrics

Сонца заходзіць
Кветкі паніклі, замоўклі птушкі
Сонца заходзіць
Зверы схаваліся, усе засынаюць
Сонца заходзіць
Прадказальнік маўчыць
А мёртвы святкуе
Сонца заходзіць

У нацягнутых жылах турбуе кроў
Ціхі смутак у нас ажыццёўленых продкаў
Бачыўшых сонца высока ў небе
Але многа гадоў, як наш час адышоў

Хто раскажа аб цішы перад бітвай
Аб лютасці бою, што пранзае паветра
Хто раскажа, як абдымае агонь
Як мяча вастрыё абрывае малітву

Сонца заходзіць
Прадказальнік маўчыць, а мёртвы святкуе
Сонца заходзіць
Удалечы над імклівай ракою

Толькі там, глыбока ў нашых снах
Нас ап'яняе вецер волі
Мы зноў моцныя целам і духам
І вогнішча помсты палае ў вачах

Мы чакаем з цярплівасцю дзень,
Калі ў пыл ператворацца нашы кайданы
На мячы, вынятым з ножнаў іржавых
Зноў зайграе надзеі прамень.

Сонца заходзіць
Прадказальнік маўчыць, а мёртвы святкуе
Сонца заходзіць
Над чырвонай імклівай ракою

І ўжо сонца ўсходзіць
Распускаюцца кветкі, спяваюць птушкі
Сонца ўсходзіць
З'яўляюцца зверы, усё абуджаецца
Сонца ўсходзіць
Мёртвы маўчыць, прадказальнік святкуе

Сонца заходзіць
Прадказальнік маўчыць, а мёртвы святкуе
Сонца заходзіць
Над чырвонай імклівай ракою

credits

from В​а​й​д​э​л​о​т, released April 28, 2020

license

all rights reserved

tags

If you like Drygva / Дрыгва, you may also like: